Афіюры
Выгляд
| Афіюры | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Іголкаваскурыя |
| Падтып | Eleutherozoa |
| Надкляса | Cryptosyringida |
| Кляса | Афіюры |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ophiuroidea | |
Афіюры або Зьмеяхво́сткі (Ophiuroidea) — кляса донных марскіх жывёлаў тыпу іголкаваскурых. Сваю назву атрымалі за своеасаблівы спосаб перамяшчэньня — калі яны паўзуць па дне, іх «рукі» зьвіваюцца, як зьмеі. Беларуская назва «зьмеяхвосткі» зьяўляецца калькай з навуковай назвы афіюры (ад грэч. Ὄφις — зьмяя, οὐρά — хвост).
Самая разнастайная кляса іголкаваскурых — каля 2 тыс. відаў, большасьць зь якіх — насельнікі трапічных вод. Вядомыя ў выкапнёвым стане з раньняга ардовіку.
Два сучасныя атрады:
- Ophiurida — з простымі, неразгалінаванымі промнямі,
- Euryalida — з простымі або разгалінаванымі промнямі.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |