Перайсьці да зьместу

Жако

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Афрыканскі шэры папугай»)
Афрыканскі шэры папугай
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаКілегрудыя
АтрадПапугаепадобныя
СямействаПапугаевыя
ПадсямействаПапугаі
РодЖако
ВідЖако
ПадвідыЧырванахвосты афрыканскі шэры папугай
Бурахвосты афрыканскі шэры папугай
Бінамінальная намэнклятура
Psittacus erithacus
Арэал

Афрыканскі шэры папугай, жако (па-лацінску: Psittacus erithacus) — адзіны прадстаўнік роду ў сямействе папугаевых.

Даўжыня цела можа дасягаць 30-35 см, размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хвасту 8 см. Маюць чорную загнутую дзюбу, сьвінцова-шэрыя лапы. У апярэньні жако два асноўныя колеры — пер’е попельна-шэрага колеру з крыху сьвятлейшымі краямі і вішнёва-чырвоны колер хваста.

Найчасьцей вылучаюць два падвіды[1]:

Некаторыя арнітолягі вылучае яшчэ трэці і чацьверты падвіды.

Розум і перайманьне словаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папугаевыя лічацца аднымі з самых разумных птушак, здольных да гукаперайманьня (хоць ацэнка разумовых здольнасьцяў у пэўнай меры ўмоўная). Жако ў сярэднім можа запомніць больш за 100 выразаў. Шматразовыя экспэрымэнты з папугаямі жако(ru), адным зь якіх быў Алекс(en), праведзеныя доктарам навук Ірэн Пэпэрбэрг(en), паказалі, што гэтыя птушкі могуць асацыяваць словы чалавечай мовы з прадметамі, якія яны абазначаюць, а таксама здольныя ўспрымаць паняцьце формы, колеру, парадкавага нумару, нуля і да т.п. Яшчэ адзін папугай, Нкісі(en), у 2004 годзе меў слоўнікавы запас 950 словаў і мог складаць зь іх фразы[2].

Шматлікія жако пачынаюць вывучаць мову да двух-трох гадоў, бурахвостыя жако робяць гэта крыху раней. У хатніх умовах часта імкнуцца паўтараць гукі бытавой электронікі: тэлефонаў, дамафонаў ці гадзіньнікаў. Часта імітуюць гукі іншых птушак.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Forshaw & Cooper (1978)
  2. ^ Nkisi Audio Text 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жакосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Psittacus erithacusтаксанамічная інфармацыя