Перайсьці да зьместу

Атэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Атэ́лія (па-старажытнагрэцку: ἀτέλεια; альфа прыватывум + τέλος — падатак) — вызваленьне ад падаткаў і павіннасьцяў у Старажытнай Грэцыі.

Грамадзяне й мэтэкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атэлія магла быць поўнай (па-старажытнагрэцку: ἀτέλεια ἁπάντων) альбо абмежаванай, калі вызвалялі толькі ад некаторых павіннасьцяў, напрыклад, ад літургій, асобных пошлін і падаткаў альбо ад ваеннай службы (па-старажытнагрэцку: ἀτέλεια στρατείας), ад якой былі вызваленыя, напрыклад, члены буле й архонты ў Атэнах падчас выкананьня імі паўнамоцтваў. Пры поўнай атэліі вызвалялі грамадзян ад пошлін, літургій, але ня ад трыерархіі; метэкаў вызвалялі часам ад выплаты падушнага падатку (па-старажытнагрэцку: μετοίκιον), а часам і ад маёмаснага падатка (па-старажытнагрэцку: εἰσφορά), ад якога ні адзін грамадзянін ня мог быць вызвалены[1]. Атэлію маглі атрымаць ня толькі самі грамадзяне, але й іх нашчадкі, як гэта было ў выпадку з нашчадкамі тыраназабойц Гармодыя й Арыстагітона[2]

Ад павіннасьцяў маглі быць вызваленыя й замежнікі. Так, у Атэнах карыстаўся гэтам прывілеем баспорскі цар Ляўкон I ва ўзнагароду за атэлію, падараваную ім атэнскім хлебным гандлярам. Паводле Герадота, лідыйскі цар Крэз атрымаў і іншыя прывілеі ў Дэльфах за падарунак у два залатыя статары кожнаму грамадзяніну[3], а дэкелейцы — атэлію ў Спарце нібыта за дапамогу Тындарыдам у пошуках выкрадзенай Тэсэем Алены[4].

  1. ^ Реальный словарь классических древностей, 1885, Ἀτέλεια  (рас.)
  2. ^ Smith's Dictionary of Greek and Roman Antiquities. Ateleia  (анг.)
  3. ^ Геродот. История, I, 54.  (рас.)
  4. ^ Геродот. История, IX, 73  (рас.)