Перайсьці да зьместу

Атамізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Атамізмнатурфілязофская і фізычная тэорыя, паводле якой пачуцьцёва ўспрымальныя (матэрыяльныя) рэчы складаюцца з хімічна непадзельных часьцінак — атамаў. Узьнікла ў старажытнагрэцкай філязофіі. Далейшае разьвіцьцё атрымала ў філязофіі і навуцы Сярэднявечча і Новага часу.

У рабаўладальніцкім грамадзтве Асырыі, Грэцыі, Рыму, Індыі, Кітаю паўстала натурфілязофская атамістыка. Выбітнымі прадстаўнікамі старажытнай атамістыкі былі Леўкіп, Дэмакрыт, Люкрэцыюс, Канада, Ван Чун. Іхныя ідэі былі вынікам тэарэтычнага асэнсаваньня вынікаў назіраньня за такімі зьявамі прыроды, як то выпарэньне, дыфузія і да гэтак далей. Прадстаўнікі натурфілязофскай атамістыкі лічылі, што атамы — маленькія непадзельныя часьцінкі матэрыі, зь якіх пабудаваны ўсе целы прыроды.

Якасна новым этапам разьвіцьця ведаў пра будову матэрыі была мэханічная атамістыка, стваральнікамі якой былі Ньютан, Гасэндзі і іншыя, адраджаюцца ідэі натурфілязофскай атамістыкі на аснове дасягненьняў клясычнай мэханікі. У мэханічнай атамістыцы атамы таксама разглядаліся як непадзельныя, вечныя часьцінкі матэрыі, якія ўзаемадзейнічаюць па законах макраскапічнай мэханікі. Паколькі электрычныя і хімічныя зьявы цяжка растлумачыць мэханічным узаемадзеяньнем атамаў, то ў навуку пранікаюць ідэалістычныя ўяўленьні пра нематэрыяльныя вадкасьці — флюіды. Адной з праяваў ідэалізму ў атамістыкі было вучэньне Ляйбніца пра манады — духоўныя атамы, якія зьяўляюцца цэнтрамі дзеяньня духоўных сілаў.

Наступным этапам разьвіцьця атамістыкі былі працы Ламаносава, які заклаў асновы хімічнай і фізычнай атамістыкі. Ламаносаў адкрыў закон захаваньня масы рэчыва, які ўвайшоў у клясычную хімію як закон захаваньня масы пры хімічных рэакцыях. Гэты закон даў хіміі слушны мэтад аналізу хімічных рэакцыяў, які стаў асновай колькаснага аналізу. Ламаносаў увёў у навуку побач з атамам панятак малекулы. Ідэі Ламаносава аказалі вялікі ўплыў на далейшае разьвіцьцё фізычнай і хімічнай атамістыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]