Аталіды
Выгляд
Аталіды — грэцкая дынастыя, што кіравала Пэргамам пасьля сьмерці Лісымаха, палкаводца Аляксандра Македонскага. Адзін з военачальнікаў Лісымаха, Філетэр, у 282 да н. э. захапіў горад. Надалейшыя Аталіды былі нашчадкамі ягоных братоў. У 230-х да н. э. Атал І Сатэр абвясьціў сябе царом. Аталіды кіравалі Пэргамам пакуль Атал ІІІ Філяпатар у 133 да н. э. не запаветваў царства Рыму.
Уладары Пэргаму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Філетэр (282 да н. э. — 263 да н. э.)
- Эўмэн І (263 да н. э. — 241 да н. э.)
- Атал І Сатэр (241 да н. э. — 197 да н. э.)
- Эўмэн ІІ Сатэр (197 да н. э. — 160 да н. э.)
- Атал ІІ Філядэльф (160 да н. э. — 138 да н. э.)
- Атал ІІІ Філяпатар (138 да н. э. — 133 да н. э.)
- Эўмэн ІІІ Арыстонік (прэтэндэнт 133 да н. э. — 128 да н. э.)
Генэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Атал = Боа
|
----------------------------------------------------
| | |
Філетэр Эўмэн = Сатыра Атал
| |
--------------------- -----------------------
| | | |
Эўмэн І Філетэр (?) Атал = Антыёхія Эўмэн (?)
|
Атал І Сатэр = Апалёнія
|
---------------------------------------------------
| | | |
Эўмэн ІІ Сатэр Атал ІІ Філядэльф Філетэр Атэнэй
|
-----------------
| |
Атал ІІІ Філяпатар Эўмэн ІІІ Арыстонік