Перайсьці да зьместу

Атакуле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вежа Атакуле

Атакуле́ (па-турэцку: Atakule) — 125-мэтровая камунікацыйная і абсэрвацыйная (аглядная) вежа ў цэнтральным раёне турэцкай сталіцы Анкары — Чанкая. Адзін з архітэктурных сымбаляў гораду. Будавалася з 1986 па 1989 год. У верхняй сэкцыі вежы — адкрытая нерухомая тэраса і рэстаран «Sevilla», які абарочваецца на 360 градусаў за гадзіну. Над імі, пад самым купалам — рэстаран «Dome», а пад тэрасай — кафэ «UFO». У наземных збудаваньнях разьмяшчаюцца гандлёвы цэнтар і некалькі аб’ектаў грамадзкага харчаваньня.

У турэцкай мове ata азначае продак, бацька і звычайна атаясамліваецца з Ататуркам, kule азначае вежа.