Асілак
Выгляд
Асі́лак — герой многіх традыцыйных чарадзейных беларускіх казак, легендаў, паданьняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Асілак выступае народным заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзьведзюка. Беларускія казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясцовых легендаў і паданьняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата, напрыклад, Іван Падвей у аднайменнай казцы «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава, вып. 6. Казкі пра асілкаў маюць некаторыя матывы старажытных былінаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асілак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Бараг Л. Р. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. Вып. 8. — М.; Л., 1963;
- Бараг Л. Р. Беларуская казка. — Мн., 1969.