Асэр
Асэр | |||||
франц. Auxerre | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Бургундыя-Франш-Камтэ | ||||
Дэпартамэнт: | Ёна | ||||
Кіраўнік: | Jeanne Hérold[d] | ||||
Плошча: | 19,95 км² | ||||
Вышыня: | 102 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 34 869 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1747,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 89000, 89290 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°47′51″ пн. ш. 3°34′1″ у. д. / 47.7975° пн. ш. 3.56694° у. д.Каардынаты: 47°47′51″ пн. ш. 3°34′1″ у. д. / 47.7975° пн. ш. 3.56694° у. д. | ||||
Асэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.auxerre.com/ |
Асэр (па-француску: Auxerre) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Ёна ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Бургундыя), на рацэ Ёне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва Асэра адбываецца ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асэрскі ў V стагодзьдзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагодзьдзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагодзьдзя. Паралельна сабору ішло будаўніцтва й царквы сьв. Яўсевія. Эпіскапская пахавальня разьмешчана ў крыпце царквы Сэн-Жэрмэн IX стагодзьдзя, у ёй таксама спачываюць сьвятыя мошчы біскупа Аарана Асэрскага.
У раньнім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай эпархіі. Біскупы Асэра валодалі функцыямі графа й біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сэньёра, беручы зь іх даніну. У VIII—IX стагодзьдзі было створана графства Асэр. У XI стагодзьдзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Нэвэр і Танэр. Аб’яднаньне захоўвалася да другой паловы XIII стагодзьдзя.
У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраваньне Жана I дэ Шалён, сэньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалён-Асэра. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалён-Асэр прадаў графства Асэра каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэньне Асэра да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Асэры вырабляецца віно шаблі́.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе месьціцца футбольны клюб «Асэр».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў