Асьвета на Палесьсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Украінскае таварыства «Асьвета» на Палесьсі (19231939, па-ўкраінску: Українське товариство «Просвіта» на Поліссі) — украінская культурна-асьветная арганізацыя Палескага ваяводзтва. Вярхоўны орган — Агульныя сходы арганізацыі. Зарэгістравана высновай Палескага ваяводзкага кіраваньня № 161. Мела шчыльныя сувязі з львоўскай «Асьветай» і таварыствам «Родная школа». Прычынай стварэньня асобнай асьветніцкай арганізацыі былі перашкоды ў распаўсюдзе ўкраінскіх арганізацыяў ад Галічыне на Валынь і Палесьсе.

Арганізацыйная структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікла на базе берасьцейскай і кобрынскай гарадскіх Асьветаў. У пэрыяд найбольшага росквіту мела 127 чытальняў і 1754 члены ў Берасьцейскім, Кобрынскім, Пружанскім, Драгічынскім, Пінскім і Столінскім паветах Палескага ваяводзтва. Найбольш шматлікай была Берасьцейская чытальня.

Асветніцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічала ў школьных плебісцытных акцыях. Арганізавала адукацыйныя курсы. Уладальнік «Украінскай прыватнай 7-класнай пачатковай школы імя Аляксея Старажэнка ў Брэсце». Спрыяла папулярызацыі нацыянальнага тэатра і росту сеціва ўкраінскіх бібліятэкаў.

13 студзеня 1924 г., на Стары Новы год, у рэзідэнцыі Берасцейскай “Асветы” адбывалася ёлка для дзяцей. Ялінка была добра арганізавана дзякуючы намаганьням жаночай сэкцыі. Удзельнічалі 50 украінскіх дзяцей, 20 з якіх чыталі вершы, сьпявалі калядкі і песьні, танцавалі. Рада таварыства паклапацілася пра падарункі, і кожнае дзіця атрымала пакецік з цукеркамі і кнігі, якія асабіста ўручыў пасол на Сойм Васіль Дзмітрюк.

19 студзеня 1924 г. на Вадохрышча ў гарадскім тэатры намаганнямі «Асветы» быў наладжаны вечар, на якім ішла п'еса «На Каляды» і ўкраінскія песні і танцы.

20 студзеня 1924 года ў памяшканьні Берасьцейскай Асьветы было прадстаўлена маладым супрацоўнікам культурна-адукацыйнай сэкцыі А. Крыжанівскім рэфэрат на тэму: Гетман Багдан Хмяльніцкі, які ўсебакова ахарактарызаваў эпоху Хмельнеччыны (па-ўкраінску: Гетьман Богдан Хмельницький, який всебічно охарактеризував добу Хмельниччини).

Ліквідацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычынай узмацненьня рэпрэсіяў супраць «Асьветы» на Палесьсі стала забойства міністра ўнутраных справаў Браніслава Перацкага. У 1934 годзе кіраўніка арганізацыі Паўла Арцемюка адправілі ў лагер у Бярозе. У 1934 г. ліквідавана школа ім. Аляксея Старажэнка. Рашэннем польскага ваяводы Костэк-Бернацкага знята з рэгістрацыі. Фармальна арганізацыя праіснавала да поўнай ліквідацыі ў лютым 1939 года.

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць пра дзейнасьць “Асветы на Палесьсі” паспрыяла адраджэньню асьветніцкага руху на Кобрыньшчыне і Маларыце ў 90-я гады ХХ стагодзьдзя. Спадчыньнікам лічыла сябе таварыства «Асьвета Берасьцейшчыны».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Леонюк В., Словник Берестейщини. — Львів: Афіша, 1996 — с.57-59.
  • Брест. Энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. — с.312-313.
  • З діяльності Берестейської Просвіти. Тижневик "Наше Життя". Холм, 3 лютого 1924 року.