Аспарух
Выгляд
| Аспарух | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 640 |
| Памёр | 701 або 700, |
| Нашчадкі | Тэрвел[d][1] |
| Дынастыя | Дула[d] |
| Бацька | Кубрат[d] |
Аспарух (каля 640—701) — протабаўгарскі хан, заснавальнік Першага Баўгарскага царства ў другой палове VII ст.
Аспарух паводле легенды, быў сынам Кубрата, які стварыў Вялікую Баўгарыю на тэрыторыі сучаснай Украіны. Празь ціск хазараў, протабаўгары пад кіраўніцтвам Аспаруха фарсавалі Дняпро і Днестар, і прыйшлі да Дабруджы, паціснушы такім чынам жыўшых тут славянаў, якія затым перасяліліся на захад і поўдзень.
Аспарух выкарыстаў арабскі наступ на Канстантынопаль, захапіў Мэзію і пабудаваў галоўны горад сваёй новай дзяржавы — горад Пліску, разьмешчаны зблізку Шумэна.
Аспарух памёр у 701 годзе падчас барацьбы з хазарамі, улада перайшла яго сыну Тэрвелу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Lundy D. R. Asparukh, King of Bulgaria // The Peerage (анг.)