Асана
Выгляд
Аса́на (па-габрэйску: הושענות) — урачысты малітоўны ўсклік (кароткая малітва), першапачаткова зьяўлялася хвалебным воклічам. Ужываецца на сьвятой імшы. На заканчэнні прэфарацыі сьвятар зводзіць рукі і разам зь вернікамі альбо гучным голасам гаворыць:
«Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Асана на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Асана на вышынях».