Асадкавыя горныя пароды
Асадкавыя горныя пароды — прадукт асаджэньня рэчыва ў вонкавым асяродзьдзі, радзей з паветра і ў выніку дзейнасьці ледавікоў. У залежнасьці ад характару асаджэньня падзяляюцца на абломкавыя, хімічныя і арганагенныя (біягенныя). Утвараюць пласты, слаі, лінзы і іншыя геалягічныя целы рознае формы і памераў.
Сярод асадкавых горных парод пераважаюць гліністыя (гліны, аргалітыы, гліністыя лупнякі), пясчаныя (пяскі і пясчанікі) і карбанатныя (вапнякі, даляміты і інш); астатнія тыпы (солі і інш.) складаюць нязначную частку.
Горныя пароды асадкавага паходжаньня пакрываюць 3/4 зямной паверхні, большая іх частка знаходзіцца на кантынентах. Многія пароды належаць да карысных выкапняў: нафта, прыродны газ, вугаль, фасфарыты, баксіты, вапнякі, нярудныя будаўнічыя матэрыялы.
Асадкавыя горныя пароды пашырана па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва гліны, алеўраліты, пяскі, каменная і калійныя солі, ангідрыт, даляміты, мэргелі, крэйда.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |