Перайсьці да зьместу

Асадзі Тусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асадзі Тусі
ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі
Нарадзіўся 1000
Памёр 1072[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, пісар
Мова пэрсыдзкая мова і таджыцкая мова

Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі (па-пэрсыдзку: ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی; пачатак XI стагодзьдзя, Тус, Вялікі Харасан — канец 1080-х, Тэбрыз) — пэрсыдзкі паэт, мовазнаўца і аўтар, найбольш вядомы дзякуючы гераічнаму твору «Гаршаспнамэ», напісанаму ў стылі «Шагнамэ»[2].

Пра жыцьцё Асадзі Тусі захаваліся ўрыўкавыя зьвесткі. Першыя дваццаць гадоў жыцьця ён правёў у Тусе. У выніку частых нашэсьцяў варожых цюрскіх плямёнаў вымушаны быў пакінуць бацькаўшчыну і выправіўся ў іранскую правінцыю Азэрбайджан, дзе заставаўся да самай сьмерці. Прыкладна з 1018 да 1038 року быў паэтам пры двары дэйлеміта Абу Насра Джастана.

Сваю фундамэнтальную працу «Гаршаспнамэ» напісаў падчас перабываньня ў Нахічэвані. Апошнія гады жыцьця быў паэтам пры двары шэдадыдзкага эміра Манучэіра ібн Шавура, валадара Ані. Пахаваны ў Тэбрызе.

Найбольш значны твор — паэма-маснаві «Гаршасп-намэ» (Кніга [або эпас] пра Гаршаспа, 1064—1066), прысьвечаная Абу Далафу, валадару Нахічэвані. Склаў таксама слоўнік сучаснай пэрсыдзкай мовы (па-пэрсыдзку: فرهنگ لغت فرس). Захаваліся пяць ягоных «Маназаратаў» (па-пэрсыдзку: مناظرات) (Дыспуты ў паэтычнай форме між двума людзьмі, аб’ектамі ці паняцьцямі).

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #120493411 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. Asadi Tusi, Abu Mansur Ali ibn Ahmed (анг.) Вялікая савецкая энцыкляпэдыя, 3-е выд.. TheFreeDictionary.com (1970—1979). Праверана 20 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]