Арэшкавічы (археалягічныя помнікі)
Арэшкавічы — археалягічныя помнікі: курган і 2 селішчы каля в. Арэшкавічы Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Курган
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 1 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Сьвіслач, ва ўрочышчы Кінячка. Вышыня 1,8 м, дыямэтар 7-8 м. Насып зьдзірванелы, знаходзіцца на краі поля.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з 1924 г., абследавалі ў 1965 г. Леанід Побаль, у 1985 г. — Тацьцяна Бубенька.
Селішча-1
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Селішча-1 у вёсцы насупраць былой школы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берагу р. Сьвіслач, на ўсход ад мосту праз раку.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Археалягічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 году Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалёгіі жалезнага веку Інстытуту гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, дасьледавана 40 м² (10х4).
Знойдзена 818 кавалкаў ганчарнай керамікі, 60 кавалкаў крэмяню. Быў знойдзены грузік гліняны для рыбнай лоўлі бачонкападобнай формы, фаянсавая люлька, гліняная фігурка, пакрытая карычневай эмальлю, жалезны каваны цьвік. Кругавая кераміка раскопу датуецца X—XV стст. Да бронзавага веку (ІІ тысячагодзьдзе да н. э.) адносяцца абломкі крэмню і фрагмэнты ляпнога арнамэнтаванага посуду.
Кераміка датуецца: адзін венчык — канец Х — першая палова ХІ ст., адзінкі — XIII—XIV стст., шмат венчыкаў XVI—XVIII ст.
Селішча-2
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Селішча-2 у вёсцы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, зьлева ад дарогі ў в. Малінаўка.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Археалягічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 годзе Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалёгіі жалезнага веку Інстытуту гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, дасьледавана 12 м² (6х2 м).
Знойдзена 389 фрагмэнтаў ганчарнай керамікі, 33 кавалкі кафлі з расьлінным арнамэнтам, 1 кавалак крэмню, шкляны посуд з пацінай, аконнае круглае шкло з загнутым краем, каваныя цьвікі, медны гузік. Датуецца 13-18 ст. Такая вялікая колькасьць кафлі сьведчыць, што тут быў шляхецкі фальварак, бо печы кафляю абкладвалі толькі ў шляхецкіх маёнтках. Кафля ўпрыгожана расьлінным арнамэнтам у выглядзе лісьця, кветак і галінак. Знойдзеныя кавалкі керамікі прадстаўлены гаршкамі, накрыўкамі, талеркамі, 2 ручкі-пятлі. Кераміка ўпрыгожана лінейным арнамэнтам, хваляй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. А—К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 496 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Археалагічныя раскопкі Архівавана 16 лістапада 2017. talka.info