Артур Цяжкі
Артур Цяжкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1943 |
Памёр | 5 красавіка 1984 (40 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Артур Ёсіфавіч Цяжкі (23 ліпеня 1943, Лылойці, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць — 5 красавіка 1984) — беларускі празаік.
Жыцьццяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Сьвірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёну (1963) працаваў у смаргонскай раённай газэце «Светлы шлях» літсупрацоўнікам. У 1963—1967 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1967—1968 гг. — літсупрацоўнік раённай газэты. З 1969 г. — карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», з 1971 г. — уласны карэспандэнт гэтай газэты па Берасьцейскай вобласьці, у 1972—1975 гг. і ў 1978 г. — карэспандэнт берасьцейскай абласной газэты «Заря». У 1974 г. скончыў завочнае аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1975—1977 гг. — карэспандэнт раённай газэты «Астравецкая праўда», зь верасьня 1978 г. — адказны сакратар Гарадзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г. — карэспандэнт газэты «Голас Радзімы», са сьнежня 1979 г. — карэспандэнт газэты «Знамя юности», у 1981—1984 гг. — рэдактар Гарадзенскага абласнога навукова-мэтадычнага цэнтру народнай творчасьці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя апавяданьні апублікаваў у 1966 г. (газэта «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Артур Іосіфавіч Цяжкі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6