Артур Бомбель
| Артур Бомбель | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сьнежня 1992 (33 гады) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2017 | Нёман Горадня | 82 (6) |
| 2014 | → Ліда | 14 (2) |
| 2018 | Ліда | 16 (2) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Беларусь (да 21) | 9 (1) |
Артур Бомбель (нарадзіўся 14 сьнежня 1992 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гарадзенскага футболу. У 2011 годзе дэбютаваў за асноўны склад «Нёмана». У сэзоне 2013 году пачаў часьцей зьяўляцца на полі, хоць звычайна толькі выходзіў на замену.
У красавіку 2014 году аддадзены «Нёманам» у арэнду «Лідзе»[1]. У канцы ліпеня 2014 году датэрмінова вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[2]. У складзе «Нёмана» працягнуў гуляць за дубль, часам зьяўляючыся на полі ў асноўнай камандзе. Сэзон 2015 году распачаў у якасьці асноўнага нападніка гарадзенцаў. У матчы першага тура чэмпіянату (11 красавіка супраць менскага «Дынама») забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе (выніковы лік 1:1). З жніўня, аднак, страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[3]. У сэзоне 2016 году ўжо рэгулярна выступаў асноўным нападнікам гарадзенскага клюбу. У лютым 2017 году падпісаў новы кантракт з гарадзенцамі[4]. У сэзоне 2017 году правёў толькі 5 матчаў за асноўную каманду ў чэмпіянаце, выступаючы пераважна за дубль, згуляўшы 20 матчаў з 11 галамі. Па заканчэньні сэзону пакінуў гарадзенскую каманду.
У лютым 2018 году далучыўся да «Ліды»[5][6]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў жніўні 2018 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У сакавіку 2019 году пакінуў лідзкі клюб[7].
У студзені 2020 году быў дыскваліфікаваны на адзін год паводле справы аб дамоўных матчах[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 3 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 | |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 | |
| Ліда | 2018 | Першая ліга | 16 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бомбель отдан в аренду "Лиде" (рас.)
- ↑ Артур Бомбель возвращается в «Неман» (рас.)
- ↑ Артур Бомбель продлил контракт с "Неманом" (рас.)
- ↑ Бомбель продлил контракт с "Неманом" (рас.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Бомбель находится в расположении «Лиды» (рас.)
- ↑ Бомбель покинул "Лиду" (рас.)
- ↑ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (рас.) Архіўная копія ад 2021-11-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстка «ПБ-Инфо» (рас.)