Арканзас (рака)
Выгляд
| Арканзас | |
Arkansas | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | East Fork Arkansas River[d] і Tennessee Creek[d] |
| Вышыня вытоку | 2965 м |
| Вусьце | Місысыпі |
| Краіны басэйну | ЗША |
| Вобласьці | Каларада, Канзас, Аклагома і Арканзас |
| Даўжыня | 2364 км |
| Плошча басэйну | 435 123 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
Арканзас (па-ангельску: Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місысыпі. Арканзас цячэ па Вялікіх раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклагома й Арканзас.
Даўжыня ракі складае 2364 кілямэтры, такім чынам рака зьяўляецца шостай паводле даўжыні ракой у ЗША й другім паводле даўжыні прытокам Місысыпі пасьля Мізуры). Бярэ пачатак у Скалістых Гарах у акрузе Лэйк каля Лідвілю, штат Каларада. Упадае ў Місысыпі ля Напалеону, штат Арканзас. Плошча басэйна складае 435 123 км², сярэдні расход вады 240 м³/с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Арканзас (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў