Аркадыюш Пырка
| Аркадыюш Пырка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 верасьня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 177 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Санкт-Паўлі | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2020 | Зьніч[d] | 45 (2) |
| 2020—2025 | Пяст Глівіцы | 136 (5) |
| 2025— | Санкт-Паўлі | 7 (0) |
| Зборныя | ||
| 2022—2025 | Польшча (да 21)[d] | 19 (1) |
| 2025— | Польшча | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арка́дыюш Пы́рка (па-польску: Arkadiusz Pyrka; нар. 20 верасьня 2002 году) — польскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Санкт-Паўлі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец шэрагу клюбаў з Радама, адкуль паходзіць футбаліст. У 2017 годзе прыяднаўся да моладзевай каманды «Зьнічу», у складзе якога дэбютаваў у розыгрышы Другой лігі. Першы матч прыпаў на выяздное супрацьстаяньне з рэшаўскай «Рэсовіяй». Гулец зьявіўся на пляцоўку напрыканцы сустрэчы. У другім сваім сэзоне пачаў часьцей зьяўляцца на полі. 17 лістапада 2019 году адзначыўся першым голам у кар’еры, улучыўшы мяч у браму катавіцкага ГКС. У выніку гол абаронцы стаў пераможным. Сэзон 2020—2021 гадоў ужо абараняў колеры клюбу «Пяст» з Экстраклясы. Гулец склаў працоўную дамову з клюбам да 2023 году[3]. Першыя два сэзоны выкарыстоўваўся пераважна як гулец ратацыі, але з 2022 году стаў адным з ключавых футбалістаў каманды. У траўні 2025 году стала вядома, што абаронца ўзмоцніць шыхты «Санкт-Паўлі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Arkadiusz Pyrka // https://fbref.com/en/players/8ae54a69
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Arkadiusz Pyrka nowym zawodnikiem Piasta!». Piast.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Санкт-Паўлі — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Фоль · 2 Саліякас · 3 Мэтс · 4 Нэмэт · 5 Валь · 6 Сэндс · 7 Ірвін · 8 Сьміт · 9 Кісэй · 10 Сынані · 11 Пырка · 14 Стывэнз · 16 Фудзіта · 17 Афалаян · 19 Каарс · 20 Альстранд · 21 Рыцка · 22 Васіль · 23 Апі · 24 Мэткалф · 25 Дзьвігала · 26 Джонз · 27 Унтанджы · 28 Лажы · 30 Шпары · 34 Робач · 38 Айгбэкэн · 42 Шміц · 44 Шміт · Трэнэр: Блесін |