Аржаніца
Выгляд
Аржаніца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Каралеўшчына |
Вусьце | Бярозаўка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,8 м³/с |
Плошча басэйну | 130 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Аржа́ніца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярозаўкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Каралеўшчына, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў. Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля вёскі Русакі.
Даліна трапэцападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае, празь якое працякае Аржаніца, 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 38