Арган (фільм)
Арган | |
Organ | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Штэфан Угер |
Сцэнарыст | Альфонз Бэднар |
У ролях |
|
Кампазытар | Ян Зымэр |
Апэратар | Станіслаў Самаланьі |
Мантаж | Максімільян Рэмэн |
Дата выхаду | 1964 |
Працягласьць | 93 хв. |
Краіна | Чэхаславаччына |
Мова | славацкая |
Старонка на IMDb |
«Арга́н» (па-славацку: Organ) — чэхаславацкі мастацкі фільм 1964 року рэжысэра Штэфана Угера.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне фільму адбываецца ў часе Другой сусьветнай вайны, аднак галоўнай тэмай не сама вайна, а чалавек і ягонае памкеньне да чагосьці прыемнага і мастацкага. Гісторыя разгортваецца вакол жыцьцяў некалькіх людзей. Першы — паляк ва ўцёках, які дзякуючы няшчаснаму выпадку (выбуху міны) выдае сябе за духоўнага брата Фэлікса. Ад вайны ён схаваўся ў кляштары, якім кіруе айцец Гвардыян. Гвардыян прыняў Фэлікса і дзякуючы яму вырашыў пашыраць, як ён сам выказваецца, «прыгажосьць сьвятасьці». Гэта павінна прывесьці ўсіх заблукалых на правільны шлях Боскай міласэрнасьці і пакоры.
Яшчэ адной, ня менш значнай постацьцю ёсьць рэгент хору(cs) Бахняк, які за маскай пакоры і дабрыні хавае натуру прагную, цікаўную толькі да ўласных інтарэсаў і фанабэрыстую, бо лічыць сябе важным жыхаром вёскі.
Падзеі адбываюцца на фоне вайны і ейнага ўплыву на жыцьцё вёскі. Вера, ейныя прыхільнікі і працавітасьць прадстаўленыя тут братам Фэліксам, вельмі таленавітым арганістам. У фільме гучыць музыка Ёгана Сэбастыяна Баха ў аранжыроўцы для гэтага фільму Яна Зымэра(en).
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Бубік — рэгент хору
- Аляксандар Бржэзіна — Фэлікс
- Каміл Марэк — францішканец
- Ірма Бардзьёва — Бахнякава
- Ёзэф Годараўскі — вікары
- Гана Мацюхава — Нэла
- Томаш Тобак — камандзір аддзелу Глінкавай гвардыі
- Луіза Гросава — Катарына Мольнарава