Перайсьці да зьместу

Штэфан Угер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штэфан Угер
Štefan Uher
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1930(1930-07-04)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 сакавіка 1993(1993-03-29)[1] (62 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Грамадзянства Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID nm0880151

Штэ́фан У́гер (па-славацку: Štefan Uher; 4 ліпеня 1930, Прэвідза — 29 сакавіка 1993, Браціслава) — славацкі рэжысэр і сцэнарыст, прадстаўнік «новай хвалі» ў чэхаславацкай кінэматаграфіі.

У 1948 року стаў сябрам Камуністычнай партыі Славаччыны. У 1950—1955 вывучаў рэжысэрскае майстэрства на кіна- і тэлевізыйным факультэце праскай Акадэміі сцэнічнага мастацтва.

Першыя фільмы здымаў на дакумэнтальную тэматыку. Дэбютны фільм «Дарога над аблокамі» (1954) рэклямаваў чэхаславацкія авіялініі.

У 1955—1960 працаваў у Студыі дакумэнтальных фільмаў у Браціславе. З пачатку 1960-х пераключаецца на мастацкія фільмы, хоць дакумэнтальныя здымаў да 1963. Першы мастацкі фільм «Мы зь 9-й А» выйшаў у 1961 року. Другі фільм, «Сонца ў сетцы» (1962), адкрыў «новую хвалю» ў чэхаславацкім кінэматографе.

З 1963 кіраваў славацкай сэкцыяй Зьвязу чэхаславацкіх артыстаў кіно і тэлебачаньня, з 1969 — старшыня незалежнага Зьвязу славацкіх артыстаў кіно і тэлебачаньня (SloFITEZ).

У 1983 стаў прафэсарам Акадэміі мастацтваў Браціславы. У 1989 атрымаў званьне народнага артыста(sk). Браў актыўны ўдзел у стварэньні ў Браціслаўскай акадэміі факультэту кіно і тэлебачаньня.

Памёр у 1993 року ад сардэчнай недастатковасьці.

  • «Першая баразна» (1955)
  • «Цэнтральнаэўрапейскі кубак» (1955)
  • «Настаўніца» (1955)
  • «Дарога над аблокамі» (1955)
  • «Людзі пад Вігарлатам» (1956)
  • «Тут прайшла трагедыя» (1957)
  • «Маракі бяз мора» (1958)
  • «Калісьці ў лістападзе» (1958)
  • «Было аднойчы сяброўства» (1958)
  • «Вачыма камэры» (1959)
  • «Пазначаныя цемрай» (1959)
  • «Мы зь 9-й А» (1961)
  • «Сонца ў сетцы» (1962)
  • «Арган» (1964)
  • «Панна цудатворца» (1966)
  • «Тры дачкі» (1968)
  • «Геній» (1969)
  • «Каб я меў стрэльбу» (1971)
  • «Явар і Юльяна» (1972)
  • «Даліна» (1973)
  • «Халодны клімат» (1974)
  • «Вялікдзень і вялікі дзень» (1974)
  • «Калі б я меў дзяўчыну» (1976)
  • «Пэнелёпа» (1977)
  • «Залатыя часы» (1978)
  • «Сяброўкі» (1979)
  • «Касьба Ястрабавага лугу» (1981)
  • «На асфальце коней пасьвіла»[4] (1982)
  • «Шостая фраза» (1986)
  • «Загаднік скансэну» (1988)
  • «Даліна» (1973)
  • «Пасьвіла коні на бэтоне» (1982)
  • «Шостая фраза» (1986)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]