Эрбіль
| Эрбіль па-цэнтральнакурдзку: ھەولێر па-курдзку: Hewlêr | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Ірак |
|---|---|
| Акруга | Курдзкая аўтаномная |
| Першыя згадкі | 3 тысячагодзьдзе да н. э. |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Мэр | Наўзад Хадзі |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 385 м[2] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 36°19′ пн. ш. 44°01′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 900 000 чал. |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 66 |
| Паштовы індэкс | 44001 |
| Эрбіль на мапе Іраку Эрбіль | |
Эрбі́ль (па-арабску: اربيل, па-сырыйску: ܐܪܒܝܠ), Хаўле́р (па-цэнтральнакурдзку: ھەولێر) — места у паўночным Іраку, разьмешчанае на заходнім ўзгор’і Курдзкіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца ірацкай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.
Эрбіль ёсьць адным з самых старых местаў на сьвеце, існуюць зьвесткі аб тым, што места мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесьцях места знойдзена нават старажытнае паселішча нэандэртальцаў. Самыя старыя дакумэнтальныя зьвесткі адносяць да старажытнага асырыйскага гораду Арабіль ці Арабэль датуюцца 3 тысячагодзьдзем да н. э. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбілю, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту. На поўнач ад Эрбілю знаходзяцца Гаўгамэлы, каля якіх Аляксандар Македонскі ў бітве 331 г. да н. э. перамог войска пэрсаў.
З 1974 году Эрбіль — сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі. З 2003 году ўжываецца і курдзкая назва гораду Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдзкімі.