Перайсьці да зьместу

Антынэя Мурашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антынэя Мурашка
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1924(1924-10-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 студзеня 2011(2011-01-18) (86 гадоў)
Месца вучобы
Занятак мовазнаўка
Месца працы
Бацька Рыгор Мурашка

Антынэя Рыгораўна Мурашка (нар.15 кастрычніка 1924, вёска Кірава, Слуцкі раён — 18 студзеня 2011[1]) — беларускі мовазнавец, кандыдат філялягічных навук, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

У 1948 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1950 году — супрацоўніца Інстытуту мовазнаўства АН БССР, з 1963 году — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Дасьледчык беларускай дыялекталёгіі, пытаньняў узаемадзеяньня беларускай мовы са славянскімі і неславянскімі мовамі. Суаўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталёгіі» (1962), «Дыялекталягічнага атлясу беларускай мовы» (ч. 1-2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталёгіі» (1964), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1-2, 1981).