Перайсьці да зьместу

Антон Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антон Хведаронак Мяцельскі (1905, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць — 29 верасьня 1938, Менск, турма НКВД) — беларускі пэдагог.

Зь сялянскае сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў пэдагогам у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёну Менскае вобласьці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19 лютага 1938. Асуджаны 20 верасьня 1938 тройкай НКВД як “агент польскае выведкі” да вышэйшае меры пакараньня. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 ліпеня 1959. Асабовая справа М. № 14471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

МЯЦЕЛЬСКІ Антон Фёдаравіч