Антон Мухарскі
Антон Мухарскі | |
па-ўкраінску: Антін Дмитрович Мухарський | |
Дата нараджэньня | 14 лістапада 1968 (56 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, вядовец, сьпявак |
Бацька | Dmytro Mukharskyi[d] |
IMDb | ID nm0611500 |
Анто́н Дзьмі́трыевіч Муха́рскі (укр. Анто́н (Анті́н) Дми́трович Муха́рський; 14 лістапада 1968, Кіеў), вядомы пад сцэнічным псэўданымам Орэст Люты (укр. О́рест Лю́тий) — украінскі актор, шоўмэн, музыка.
Біяграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 14 лістапада 1968 року ў г. Кіеве, у сям’і музыкаў (бацькі сьпявалі ў ансамблі «Мроя»).
Скончыў Кіеўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ім. Карпэнка-Карога. Дванаццаць рокаў працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры расейскай драмы ім. Лесі Ўкраінкі(uk).
Ляўрэат прэміі «Кіеўская пэктараль» за ролі: Хлестакова ў «Рэвізоры», Бэртрана ў выставе «Калі конь непрытомнее» і прызу крытыкаў за Раскольнікава ўва «Забойцы» на Эдынбургзкім тэатральным фэстывалі ў Шатляндыі. Найбольшую славу атрымаў дзякуючы рэкляме пральнага парашку «Тайд». На тэлебачаньні пісаў сцэнары, быў рэжысэрам і вядучым: апошняя праграма — «Квадратны мэтар» (тэлеканал «Інтэр»).
Ажэнены з акторкаю Сьняжанай Ягоравай, маюць сына Андрэя, дачку Арыну і сына Івана.
У 2009 року ініцыяваў містычна-культуралягічны праект «Жлоб. Жлобзтва. Жлабізм».[1]
У жніўні 2012 лідэр гурту «Сталін & Гітлер капут» Орэст Люты (а па-за сцэнай — актор і тэлевядучы Антон Мухарскі) прэзэнтаваў свой «сьцёбны» праект «Лагодная ўкраінізацыя», які выконвае ўкраіназаваныя песьні савецкіх часоў. Паводле словаў шоўмэна, праект нарадзіўся каля 20 рокаў таму і мае на мэце ўкраінізаваць «найбольш адыёзныя праявы расейскага шансону»[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ролі ў кінастужках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1985 — Чужий дзвінок
- 1995—1996 — Острів кохання
- 1997 — Приятель покійника (Росія, Україна, Франція), Клієнт в магазині Дмитра
- 1999 — День народження Буржуя — епізод
- 2000 — Мийники автомобілів
- 2001 — Якщо я не повернусь
- 2001 — Леді Бомж
- 2005 — Королева бензоколонки-2
- 2005 — Навіжена
- 2008 — Гудзик
Орест Лютий: А я — не москаль (2012)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інтэрнэт-альбом, што ўмяшчае 15 песень. У тэкстах прысутнічае дазаваная й матываваная ненарматыўная лексыка. Сьпіс песень:
1) Вставай країно рідная; 2) Груди#6 (мурка); 3) А я — не москаль; 4) Вагони повнії москалів; 5) КДБ працює; 6) Взорвали бюста в саду біля обкому (live); 7) З чого починалась Московія; 8) Лук’янівський СІЗО; 9) А чемний легінь у саду; 10) Сплять кургани в темряві (Народная Шахтьорская); 11) Ах, Бандеро- український Апостол; 12) Слава Україні!; 13) Убий у собі москаля; 14) Не буду більше врагам коритись (Бела Чао)
Працягласьць: 00:56:11
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат прэміі «Кіеўская пастараль» за ролю Бэртрана ў спэктаклі «Калі конь губляе сьвядомасьць» (1992) і за ролю Хлестакова ў «Рэвізоры» (1999).
Прыз крытыкаў за ролю Раскольнікава ў спэктаклі «Забойца» на 49-ым Эдынбурзкім тэатральным фэстывалі ў Шатляндыі (1996).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Загальнонаціональний мистецько-культурологічний проект «Жлоб. Жлобство. Жлобізм».
- ^ Леся Бондарук. Бандерштат — свято українського духу. «Нація і держава» 9 серпня 2012 року № 32 (455), сторінка 6.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |