Перайсьці да зьместу

Антон Кабак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Кабак
Дата нараджэньня 1925
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Сябра ў Чайка

Антон Кабак (нар. 1925) — удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля ў 19461947 гг. у Маладэчанскай вобласьці, кіраўнік ільянскай групы арганізацыі «Чайка»[1].

Нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Сачыўкі Вялейскага павету (Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці). Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946 годзе паступіў на дзённае адзьдзяленьне Ганцавіцкай пэднвучэльні ў Пінскай вобласьці.

У тым жа годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая плянавала змаганьне за нацыянальныя правы і годнасьць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасьць Беларусі. Па заданьні Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР) быў упаўнаважаны заснаваць падпольную групу ў былым Ільянскім раёне Маладэчанскай вобласьці.

У сярэдзіне 1947 году арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюзу вызваленьня Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. У выніку «Чайка» была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь праз кансьпірацыйную памылку. Антон Кабак быў арыштаваны савецкімі спэцслужбамі 7 лістапада 1947 году, засуджаны вайсковым трыбуналам войскаў МУС Беларускай акругі ў Менску 21 лістапада 1947 году на 10 гадоў зьняволеньня ў канцлягерах і 3 гады пазбаўленьня правоў з канфіскацыяй маёмасьці. Пакараньне адбываў у турмах Менску і канцлягерах Сыбіры.

Далейшы лёс не вядомы.

  1. ^ http://slounik.org/154804.html Біяграфія Антона Кабака
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.