Антон Дубіна
Антон Дубіна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
16 студзеня 1885 |
Памёр: | 30 кастрычніка 1937 (52 гады) |
Анто́н Васі́левіч Дубі́на (16 студзеня 1885 — 30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзяяч БССР.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 16 студзеня 1885 году ў горадзе Вяліж. З 1902 году працаваў тэлеграфістам. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, а таксама Першай сусьветнай вайны. З 1918 году ўступіў у Чырвоную Армію. Ваенны камісар Ігуменскага, Менскага паветаў, ваенны камісар Менску, гомельскі губэрнскі камісар. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга ў 1922 годзе[1]. Ваенкам 2-й стралковай і 7-й кавалерыйскай дывізіі, намесьнік наркама, наркам па ваенных справах БССР. З 1925 году старшыня Магілёўскага акруговага выканкаму, упаўнаважаны Наркамату сувязі СССР па БССР, старшыня ЦК Асавіяхіму БССР. Сябра ЦК КП (б) Б з 1925 году. Сябра ЦВК БССР у 1920—1921, 1924—1937 гадах, кандыдат у сябры ЦВК СССР у 1925-29 гадах[2]. На загад Вайсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР рэпрэсаваны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0