Аннэ-Катарына Вэстлі
Ганна-Катарына Вэстлі | |
Anne Catharina Vestly | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ганна Катарына Шулеруд |
Нарадзілася | 15 лютага 1920 Рэна, Нарвэгія |
Памерла | 15 сьнежня 2008 (88 гадоў) М’ёндален, Нарвэгія |
Пахаваная | |
Бацькі | Mentz Schulerud[d] |
Муж | Ёган Вэстлі |
Дзеці | 2 сыны |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | акторка, пісьменьніца, перакладніца, дзіцячая пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1950-я — 2002 |
Кірунак | дзіцячая літаратура |
Жанр | літаратура для дзяцей і моладзі[d] |
Мова | нарвэская мова[1] |
Узнагароды | прэмія „Спэлеман“ за найлепшы дзіцячы запіс року[d] (1991) ганаровая прэмія Брагі[d] (1995) Norwegian Booksellers' Prize[d] (1986) Мэдаль Ібсэна[d] (2003) Sarpsborgprisen[d] (1961) Arts Council Norway Honorary Award[d] (1994) Oslo City Culture Award[d] (1990) Pillarguri prize[d] (2000) Solprisen[d] (1999) літаратурная прэмія Пэра Гюнта[d] (1980) Norwegian radio listeners' Society's prize[d] (1962) Riksmålsforbundets barne- og ungdomsbokpris[d]
|
Ганна-Катарына Вэстлі (па-нарвэску: Anne-Cath. Vestly; 15 лютага 1920, Рэна, Нарвэгія — 15 сьнежня 2008, М’ёндален, Нарвэгія) — нарвэская дзіцячая пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна Катарына Шулеруд нарадзілася ў вёсцы Рэне ў сям’і фармацэўта Мэнца Шулеруда(no) і школьнай настаўніцы Аагот Шулеруд. Па сканчэньні школы ў 1939 разам з маці пераехала ў Осьлё, дзе паступіла ва ўнівэрсытэт, наведвала прафтэхвучэльню і ўдзельнічала ў аматарскім тэатры.
Дзякуючы брату Мэнцу(no), які працаваў на Нарвэскім радыё, стала весьці дзіцячыя перадачы на радыё і тэлевізіі. Большасьць ейных кнігаў сьпярша чыталіся ў дзіцячай перадачы на радыё.
Ейная першая кніга, «Ole Aleksander Filibom-bom-bom», перарасла ў выніку ў 12-томную сэрыю. Самы вядомы твор Ганны-Катарыны — «Åtte små, to store og en lastebil» (бел. Восем дзяцей, два дарослых і грузавік) — апісвае сям’ю з васем’ю дзецьмі, якая жыве ў маленькай кватэры ў Осьлё; гэты твор таксама запачаткаваў 9-томную сэрыю пра бабулю дзяцей па кудзелі («Mormor og de åtte ungene»).
Вэстлі таксама здымалася ў некалькіх фільмах па сваіх творах.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1946 року выйшла за Ёгана Вэстлі (1923—1993), зь якім мелі двух сыноў. Муж ілюстраваў ейныя кнігі да сьмерці.
Брат Ганны-Катарыны Мэнц быў пісьменьнікам, радыёвядоўцам і тэатральным рэжысэрам.
У 2006 року пісьменьніца захварэла на Альцгаймэра, апошнія гады правяла ў прытулку для старых у М’ёндалене, дзе і сканала.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурная прэмія Таварыства рыксмолю (1977)
- Прэмія Пэра Гюнта (1980)
- Прэмія Альфа Пройсэна (1986)
- Прэмія нарвэскіх кнігапрадаўцоў (1986)
- Скрыпацкая прэмія (1991)
- Ордэн сьвятога Оляфа першай клясы (1992)
- Ганаровая прэмія Нарвэскай культурнай рады (1994)
- Прэмія Браге (1995)
- Прэмія Прыляргуры (2000)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Памерлі 15 сьнежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Нарадзіліся ў Омуце
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Осьлё
- Нарвэскія асобы радыё
- Нарвэскія дзіцячыя літаратары
- Нарвэскія літаратаркі
- Дзіцячыя літаратаркі
- Памерлі ад нэўралягічных захворваньняў
- Памерлі ад хваробы Альцгаймэра
- Памерлі ў Нэдрэ Эйкеры