Андрэй Дубянскі
Андрэй Дубянскі | |
Статуя Андрэя Дубянскога ў Краснаярску | |
Род дзейнасьці | ваявода |
---|---|
Дата нараджэньня | к. 1588 |
Дата сьмерці | пасьля 1650 |
Занятак | вайскавод |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянскі (неадназначнасьць).
Андрэ́й Ануфрэ́евіч Дубянскі́ (па-расейску: Андрей Ануфриевич Дубе́нский, першапачаткова Дубенско́й[1]; 1588 — пасьля 1650[2]) — сын баярскі, ваявода, заснавальнік Краснаярску.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з зьбяднелага вялікалітоўскага шляхецкага роду з Дарагабускага павету Смаленшчыны, малодшай галіны Хрыпуновых-Анічкавых-Рапалоўскіх. Меў старэйшага брата Івана[2], рана стаў сіратой[3].
У 1622 року з сваяком Якавам Хрыпуновым пераехаў з Масквы ў Енісейск. У 1623 року выправіўся ўверх па Енісеі, каб выбраць месца для заснаваньня астрогу. 6 жніўня [ст. ст. 16] 1628 Андрэй Дубенскі заснаваў Красны яр[3][4]. За заслугі ў справе засваеньня Сыбіры з баярскіх дзяцей пераведзены ў павятовыя дваране.
З 1631 року служыў у Курмыскім павеце (Сярэдняе Паволжа), дзе атрымаў у спадчыну сядзібу. Вылодаў таксама трацінай родавай вёскі Забалацьце ва Ўладзімерскім павеце[2].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імем Андрэя Дубенскага названая вуліца ў Краснаярску. 30 жніўня 1997 року адкрыты помнік у Краснаярску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Суслов, Олег (20 верасьня 2013) Кто такой основатель Красноярска Андрей Дубенский? 3 серия (рас.). 7 канал Красноярск. Праверана 28 верасьня 2021 г.
- ^ а б в Дубенский Андрей Ануфриевич (рас.) Краскомпас Праверана 28 верасьня 2021 г.
- ^ а б Дубенский Андрей Ануфриевич (рас.) newslab Праверана 28 верасьня 2021 г.
- ^ Основан город Красноярск (рас.). Прэзыдэнцкая бібліятэка Расеі імя Барыса Ельцына. Праверана 28 верасьня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Быконя Г. Ф. Андрей Дубенский — основатель Красноярска. — Красноярск: Тренд, 2008.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |