Андрэй Архіпаў
| Андрэй Архіпаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 лютага 1995 (30 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2018 | Дняпро Магілёў | 89 (1) |
| 2020 | Ліда | 18 (0) |
| 2021 | Падляшша Белая[d] | |
Андрэ́й Архі́паў (нар. 6 лютага 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ. Выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сэзоне 2014 году далучыўся да менскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў асноўным складзе і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым гульцом пачатковага складу і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы сталічнай каманды, аднак з траўня згубіў месца ў асноўным складзе. Зь верасня пачаў выступаць за дубль. У студзені 2019 году пакінуў «Прамень»[1] і неўзабаве далучыўся да польскага клюбу «Вісьляне». Пазьней выступаў таксама за «Бахенскі КС».
У лютым 2020 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Ліды»[2]. Пакінуў клюб у кастрычніку 2020 году і пераехаў у Польшчу[3], дзе ў пачатку 2021 году папоўніў склад клюбу «Падляшша». Гуляў у гэтым клюбе да канца сэзону 2020—2021 гадоў. У пачатку 2023 году далучыўся да ЛКС зь Явішавіцаў.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)