Перайсьці да зьместу

Андрэй Антанюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Антанюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1995(1995-03-17)[1] (29 гадоў)
Рост 189 см[2]
Вага 77 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомельскі досьледны лясгас[d]
Нумар 90
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2019 Гомель 24 (1)
2017 Мікашэвічы 12 (1)
2018 ЮАС 27 (3)
2021—4 Гомельскі досьледны лясгас[d] 52 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 кастрычніка 2024.

Андрэй Антанюк (нар. 17 сакавіка 1995 году ў Гомлі) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лясгасу».

Выхаванец клюбу «Гомель». У 2015 годзе пачаў падцягвацца да гульняў асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе першай дружыны 20 верасьня 2015 году ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Дэбютным голам адзначыўся 4 кастрычніка таго ж году ў матчы супраць наваполацкага «Нафтана», празь некалькі хвілінаў, пасьля выхаду на замену. Паводле вынікаў сэзону нападнік згуляў 10 матчаў у складзе гамельчукоў, але клюб у выніку фінішаваў на апошнім радку і быў пераведзены ў Першую лігу. У новым сэзоне атрымаў болей гульнявога часу, а клюб перамог у розыгрышы лігі і вярнуўся ў эліту.

Аднак, перад пачаткам новага сэзоне у сакавіку 2017 году гулец аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніта» да канца сэзону[3]. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу ЮАС[4]. Пачынаў сэзон як рэзэрвовы. Пазьней пачаў атрымліваць больш гульнявога часу і часьцей выходзіў на матчы ў першай адзінаццатцы. Дэбютны гол за клюб пацэліў 2 чэрвеня 2018 года ў браму шацілавіцкага «Хіміка».

У студзені 2021 году прыяднаўся да гомельскага клюбу «Лясгас», які спаборнічаў у Другой лізе.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 7 1
2016 Першая ліга 17 0
Граніт 2017 Першая ліга 12 1
ЮАС 2018 Першая ліга 27 3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]