Андрэа Гэнкель
|
Андрэ́а Гэ́нкель (па-нямецку: Andrea Henkel; 10 сьнежня 1977, Ільмэнаў, Турынгія, НДР) — нямецкая біятляністка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2002 году й 8-кратная чэмпіёнка сьвету. Малодшая сястра алімпійскай чэмпіёнкі па лыжных гонках Мануэлы Гэнкель.
Андрэа Гэнкель пачынала сваю спартовую кар’еру ў лыжных гонках, але ў 1989 годзе перайшла ў біятлён. Чалец нацыянальнай зборнай: юніёрскай з 1994 году, асноўнага складу з 1998 году.
У сэзоне 2006/2007 выйграла Кубак сьвету. Андрэа ўпэўнена пачала сэзон, але да яго сярэдзіны, з-за хваробы, страціла лідэрства, саступіўшы Ліндзе Грубэн (якая не завяршыла сэзон, сышоўшы са спорту), Аньне Карын Улафсан і Каці Вільгэльм. Тым ня менш, яна змагла вырваць перамогу дзякуючы добраму выступу на апошніх этапах. Апроч агульнага заліку, Гэнкель выйграла таксама й малы «Крыштальны глёбус» у індывідуальных гонках.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэа Гэнкель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.) (ням.)
- Профіль на сайце міжнароднага зьвязу біятляністаў (анг.)
- ^ а б в Andrea Henkel // filmportal.de — 2005.
- ^ а б в Andrea Henkel // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)