Перайсьці да зьместу

Андрэас Гёйсьлет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовец
Андрэас Гёйсьлет
па-дацку: Andreas Højsleth

Дата нараджэньня 11 верасьня 1995 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Ольбарґ, Данія
Грамадзянства Данія Данія
Мянушкі Xyp9x
Каманда Сьцяг Даніі Astralis (з 18.1.2016)
Роля райфлер
Кар’ера 2011 — дагэтуль
Гульні Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Даніі Ildal Lions (26.10.2012 — 27.10.2012)
Сьцяг Даніі CPLAY (27.10.2012 — 8.1.2013)
Сьцяг Даніі Fnatic (8.1.2013 — 9.7.2013)
Сьцяг Даніі Copenhagen Wolves (9.7.2013 — 8.12.2013)
Сьцяг Даніі über G33KZ (8.12.2013 — 16.2.2014)
Сьцяг Даніі Team Dignitas (16.2.2014 — 25.1.2015)
Сьцяг Даніі Team SoloMid (29.1.2015 — 3.12.2015)

Сьцяг Даніі ? (3.12.2015 — 18.1.2016)

Андрэ́ас Гёйсьлет (па-дацку: Andreas Højsleth; 8 верасьня 1995, Ольбарґ, Данія) — дацкі кібэрспартовец, з 18 студзеня 2016 року райфлер каманды Astralis[1].

У сваёй кар’еры на момант 17 студзеня 2018 року індывідуальна перамог больш за 1 468 000 даляраў у якасьці прызавых[2].

Мянушка Xyp9x паўстала ў выніку націсканьня выпадковых клявішаў на клявіятуры[3].

Пачаў прыгоды з кампутарнымі гульнямі ў веку 8 рокаў. Ён не гуляў шмат часу, бо дзяліў кампутар з сваім старэйшым братам. Дзякуючы яму зацікавіўся Counter-Strike, гледзячы за гульнёю брата пасьля школы. У веку 14 рокаў набыў уласны кампутар за сабраныя грошы, каб вызваліць сябе ад старэйшага брата і мець змогу гуляць на больш высокім узроўні. Спачатку разглядаў гульні як забаву, за якою ён мог правесьці час з сваімі сябрамі. Як сам сьцьвярджае, найважнейшым момантам у ягоным жыцьці была перамога на Eleague Major: Atlanta 2017[4].

Індывідуальныя ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 20 месца ў рэйтынґу найлепшых гульцоў сьвету 2013 року паводле hltv.org[5]
  • MVP турніру IEM Katowice 2017[6]
  • 13 месца ў рэйтынґу найлепшых гульцоў сьвету 2017 року паводле hltv.org[7]
  • 13 месца ў рэйтынґу найлепшых гульцоў сьвету 2018 року паводле hltv.org[8]
  1. ^ Xyp9x – CS:GO Player Database – GosuGamers (анг.). gosugamers.net. Праверана 2019-06-18 г.
  2. ^ Xyp9x - Andreas Højsleth - CS:GO Player Profile :: e-Sports Earnings (анг.). esportsearnings.com. Праверана 2018-01-17 г.
  3. ^ https://twitter.com/EL/status/734473973585567745
  4. ^ PGL Major Kraków 2017 - Player Profile - Xyp9x - Astralis (анг.) Праверана 2018-01-17 г.
  5. ^ Top 20 players of 2013: Xyp9x (20) – HLTV.org (анг.) Праверана 2018-01-17 г.
  6. ^ Łukasz Twardowski Xyp9x został MVP IEM Katowice 2017 (пол.). http://cybersport.plПраверана 2018-01-17 г.
  7. ^ Top 20 players of 2017: Xyp9x (13) – HLTV.org (анг.). hltv.org. Праверана 2018-01-17 г.
  8. ^ Top 20 players of 2018: Xyp9x (13) – HLTV.org (анг.). hltv.org. Праверана 2019-08-16 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]