Анатоль Чорны
| Анатоль Чорны | |
| Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі | |
|---|---|
| 15 кастрычніка 2013 — 16 жніўня 2018 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | |
| Папярэднік | Анатоль Нічкасаў |
| Наступнік | Дзьмітры Мікулёнак |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1958 (68 гадоў) Чарняхоўск, Калінінградзкая вобласьць, РСФСР |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
Анато́ль Барысавіч Чо́рны (нар. 1958, Чарняхоўск, Калінінградзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі палітык, міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2016—2018).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1958 року ў г. Чарняхоўску Калінінградзкай вобласьці (цяпер у Расеі).
У 1983 року скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].
У 1976—1977 роках — шафёр Магілёўскага аўтакамбінату № 1, шафёр управы мэханізацыі «Магілёўсельбуду». З 1983 да 1986 — майстар управы мэханізацыі «Магілёўсельбуду». З 1986 да 1999 — майстар, галоўны мэханік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзелу, намесьнік начальніка па вытворчасьці, галоўны інжынэр управы мэханізацыі № 106 спэцтрэсту «Магілёўаблсельбуд». З 1999 да 2002 — начальнік управы мэханізацыі № 120 будтрэсту № 12, г. Магілёў.
З 2002 да 2010 — генэральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд» (г. Магілёў). З 2010 да 2013 — намесьнік, першы намесьнік (з красавіка 2013) старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.
15 кастрычніка 2013 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусі[2]. Зьняты з пасады 16 жніўня 2018 году за невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну[3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Чёрный Анатолий Борисович (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусі. Праверана 15 жніўня 2018 г.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2013). Праверана 15 жніўня 2018 г.
- ↑ Лукашэнка ўсё ж звольніў двух міністраў за «невыкананьне ягоных даручэньняў», Радыё Свабода, 16-08-2018
- ↑ Лукашенко снял с должности двух министров. Intex-press, 16-08-2018
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыцьцяпіс(недаступная спасылка) (рас.)