Анатоль Цітоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 13:30, 11 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Анатоль Кірылавіч Цітоў (нар. 27 лістапада 1947, Дрэздэн, Нямеччына) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст[1].

Біяграфія

Скончыў БДУ (1975). З 1975 навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР ў Мінску. З 1983 выкладаў у Менскім інстытуце культуры, з 1994 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навуковага-дасьледчага інстытуту справаводзтва і архіўнай справы.

Выкладае ў Гуманітарна-эканамічным унівэрсытэце і ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, сябра геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы сябра Ўсерасейскага геральдычнага таварыства.

Працы

Аўтар шматлікіх кніжак, навуковых працаў па геральдыцы, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.

  • Гарадская геральдыка Беларусі. Менск, 1989;
  • Наш сімвал — Пагоня. Менск, 1993;
  • Пячаткі старажытнай Беларусі. Менск, 1993;
  • Вольныя беларускія месты. Менск, 1996;
  • Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Менск, 1998;
  • Сфагістыка і геральдыка Беларусі. Менск, 1999;
  • Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Менск, 2002;
  • Геральдыка Беларусі. Менск, 2010.

Крыніцы

  1. ^ Цітоў Анатоль Кірылавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 728.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі