Перайсьці да зьместу

Анатоль Саньнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Саньнікаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 2004(2004-02-14)[1] (22 гады)
Рост 185 см[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Полацак-2019[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—2025 БАТЭ 0 (0)
2023—2025 Нафтан 36 (1)
2026—4 Полацак-2019[d]

Анато́ль Са́ньнікаў (нар. 14 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Полацку-2019».

Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ. Напачатку 2021 году пачаў выступаць у складзе дублюючага складу. У сакавіку 2023 году на правах арэнды пачаў супрацу з наваполацкім «Нафтанам», дзе таксама абараняў колеры клюбу толькі ў складзе дублюючай каманды. Шанец атрымаў улетку, зьявіўшыся на полі 7 ліпеня ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». 4 лістапада забіў дэбютны гол у кар’еры, пацэліўшы мяч у браму «Слуцку». Па заканчэньні сэзону вярнуўся да БАТЭ[3], дзе з студзеня рыхтаваўся да пачатку новага сэзону[4]. У лютым наваполацкі і барысаўскі клюбы ўзгоднілі новае арэнднае пагадненьні, у выніку гулец вярнуўся да паўночнікаў[5]. Праз год гулец зноў накіраваўся ў Наваполацак, дзеля здабыцьця гульнёвай практыкі[6][7]. У пачатку сакавіка 2026 году «Полацак-2019» абвесьціў аб пераходзе гульца[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]