Анатоль Кірвель
Анатоль Кірвель | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1939 |
Памёр | 8 траўня 2008[1][2] (68 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, публіцыст |
Анато́ль Мяфо́дзевіч Кі́рвель (23 ліпеня 1939, в. Вітунічы Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці — 8 траўня 2008, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзка-культурны дзяяч. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1995).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1968—1971 роках навучаўся ў Менскім дзяржаўным пэдінстытуце замежных моваў.
Працаваў у Карэліі, Валагодзкай вобласьці РСФСР. 3 1977 року жыў у Ленінградзе. Быў сьлесарам, маляром, мастаком-аздабляльнікам, будаўніком. Рэдактар-выдавец незалежнай газэты пецярбурскіх беларусаў «Родзічы» (выходзіць са сьнежня 1991 року). Старшыня суполкі міжнароднага фонду Янкі Купалы, сябра Рады Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнт Незалежнай асацыяцыі аматараў прыгожага пісьменства «Новая Беларусь» (Санкт-Пецярбург). Удзельнічаў у рабоце I Міжнароднага кангрэсу беларусістаў у Менску (1991), Сходу беларусаў блізкага замежжа (1992), трох зьездаў беларусаў сьвету (1993, 1997, 2001).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданьне «Бульбіна» надрукаваў у 1967 року ў часопісе «Маладосьць». Аўтар зборнікаў апавяданьняў, вершаў і мініятур у прозе, афарызмаў і іншага: «Урбанія» (1991), «Човен Харона» (1993), «Чалавеку ўласьціва», «Формула замежжа» (абодва 1996), «Ласінае крэда» (1997), «Адзінка вымярэньня» (2000), «Мармуровы воўк», «Вакансія» (абодва 2001), «Дыстыляваны дождж», «Мёртвы горад» (абодва 2002), «Сумная кніга пра зьвяроў» (2003), «Гукі жыцьця» (2004). Укладальнік і выдавец зборніку паэзіі «Тры грацыі» (2002). Па-расейску выдаў адну кнігу «Иная жизнь» («Іншае жыцьцё», 2006).
У беларускай пэрыёдыцы апублікаваў шэраг літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў пра творчасьць маладых беларускіх празаікаў і паэтаў пад назвай «Літаратурная палітра».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З Айчынай у сэрцы // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 23 траўня. — С. 12.
- Кірвель Анатоль Мяфодзьевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 750 с. ISBN 985-11-0293-8.. — С. 625.
- Палачанін, Ф. А. Анатоль Кірвель // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 125.
- Фр. Эн., Дыскурс самоты // Наша Ніва. — 1994 №1 (19) С. 4.