Анамніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Анамніі (Anamnia) — ніжэйшыя хрыбетныя (у тым ліку кругларотыя, рыбы, земнаводныя), зьвязаныя ў сваім існаваньні з водным асяродзьдзем на працягу ўсяго жыцьцёвага цыклю або на асобных яго стадыях.

У адрозьненьне ад амніётаў у іх у працэсе эмбрыягенэзу не ўзьнікае зародкавай абалонкі — амніёна. Зародак анамніяў, прарываючы на пэўных стадыях яйкавыя абалонкі, выходзіць у ваду, дзе разьвіваецца за кошт пажыўных рэчываў жаўтка і дыхае з дапамогай жэбраў. У дарослых анамніяў цела пакрытая слізьневай скурай, пранікальнай для вады, якая ўдзельнічае ў водна-салявым абмене. Характэрна слаба выяўленая дыферэнцыяцыя аддзелаў і менш трывалае, чым у амніётаў, прычляненьне да восевага шкілета парных канечнасьцяў.