Амфізбэны
Выгляд
| Амфізбэны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Амфізбэны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Amphisbaenia | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Амфізбэ́ны (Amphisbaenia), двуххо́дкі — падатрад паўзуноў атраду лускаватых.
Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў.
Пашыраны (пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы, Афрыцы, Заходняй Азіі, 1 від у Паўднёвай Эўропе, 1 — на паўднёвым усходзе ЗША. Найбольш вядомыя белая амфізбэна (Amphisbaena alba), плямістая двухходка (Amphisbaena fuliginosa), хірот (Bipes canalicubatus).
Даўжыня да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрытае суцэльнай рагавой плеўкай э вузкімі папярочнымі кольцамі. У большасьці канечнасьці адсутнічаюць.
Вядуць падземны спосаб жыцьця, часта пасяляюцца ў мурашніках і тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |