Амвросій (Юшкевіч)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Амвросій (у сьвеце Андрэй Юшкевіч) | |
япіскапа валагодзкі | |
---|---|
13 лютага 1736 — 10 чэрвеня 1740 | |
Папярэднік: | Афанас (Паусыюс-Кандаідзі) |
Наступнік: | Пімен (Савелаў) |
архіяпіскап наўгародзкі й вялікалуцкі | |
1740 — 1745 | |
Папярэднік: | Феафан Пракаповіч |
Наступнік: | Сьцяфан (Каліноўскі) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
каля 1690 Маларасея |
Памёр: |
17 траўня 1745 |
Адукацыя: | Кіеўская духоўная акадэмія |
Амвросій (у сьвеце Андрэй Юшкевіч) (каля 1690, Маларасея — 17 траўня 1745) — праваслаўны царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітае й Расеі, архіяпіскап вяліка-наўгародзкі й вяліка-луцкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковую адукацчю атрымаў у польскіх школах, а канчатковую — у Кіеўскай духоўнай акадэміі, дзе застаўся настаўнікам. Па прыняцьці манаства ў 1731 прызначаны ігуменам Віленскага Сьвята-Духавага манастыру, канфліктаваў з каталіцкім духавенствам. У 1734 узьведзены ў сан архімандрыта Маскоўскага Сіманавага манастыру, адкуль у тым жа годзе пераведзены настаяцелем Іпацеўскага. У лютым 1736 прызначаны валагодзкім япіскапам, але ад 1739 жыў у Пецярбургу, прысутнічаючы ў паседжаньнях Найсьвяцейшага Сыноду, сябрам якога заставаўся да скону. 29 траўня 1740 прызначаны япіскапам наўгародзкім, ад 3 жніўня 1742 — архіяпіскап. Адчыніў у кастрычніку таго ж году духоўную сэмінарыю ў Антоніевым манастыры, склаў адмысловы рэглямэнт і штат сэмінарыі. На карысьць сэмінарыі ахвяраваў сваю бібліятэку. 5 красавіка 1742 разам з Арсенем Мацяевічам прадставіў імпэратарцы Лізавеце свае здагадкі аб рэформе вышэйшага царкоўнага кіраваньня, якія больш спагадалі аднаасобнаму кіраваньню царквой у асобе патрыярха або мітрапаліта, а не сынадальнай форме кіраваньня. Аднак зварот застаўся незаўважаным. Наступны раз зьвярнуўся з просьбай аб узнаўленьні патрыяршаства 10 траўня 1744, зноў безвынікова. Пахаваны ў прытворы саборнае царквы Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар працы «Грунтоўнае паказаньне рознасьцяў паміж грэцкаю і рымскаю папскаю царквой» (у рукапісе) і казаньняў: на шлюб прынцэсы Ганны Леапольдаўны (Санкт-Пецярбург, 1739, на расейскай і лацінскай мовах), на дзень нараджэньня Імпэратаркі Лізаветы, на ейны ўваход у Маскву; у дзень каранаваньня; у дзень Міхала Арханёла; на мір са Швэцыяй (усе выдадзеныя ў Маскве ў 1742); у дзень усшэсьця Імпэратаркі Лізаветы на пасад (Масква, 1743); на 15 ліпеня 1744 (Масква, 1744). Шматлікія пропаведзі Амвросія засталіся ў рукапісах.
Папярэднік Афанас (Паусыюс-Кандаідзі) |
Япіскап Валагодзкі 1736-1740 |
Наступнік Пімен (Савелаў) |
Папярэднік Феафан Пракаповіч |
Архіяпіскап Наўгародзкі й Вялікалуцкі 1740-1745 |
Наступнік Сьцяфан (Каліноўскі) |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |