Перайсьці да зьместу

Алёшня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Алёшня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Саматэвічы
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Расея[1]
Даўжыня 41 км
Плошча басэйну 276 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Алёшня, Але́шня — рака ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча водазабору 276 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Саматэвічы, цячэ часткова Бранскай вобласьцю Расеі, дзе і ўпадае ў Беседзь. Водазабор у асноўным на Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,6 км[2].

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 35
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 35