Аляксей Ненадавец
Выгляд
Аляксей Ненадавец | |
| Дата нараджэньня | 12 лютага 1958 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 28 кастрычніка 2023 (65 гадоў) або 2023[1] |
| Месца вучобы | |
| Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, этнограф, фальклярыст, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | літаратурная крытыка[2], этнаграфія[2] і фальклёр[2] |
| Месца працы | |
Аляксе́й Міха́йлавіч Ненадавец (12 лютага 1958, вёска Чухава, Пінскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук (1995).
У 1980 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1992 працаваў ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Дасьледаваў беларускую міталёгію, краязнаўства, фальклёр, узаемасувязі літаратуры зь міталёгіяй, а таксама Меншчыну ў легендах і паданьнях. Пазьней працаваў загадчыкам катэдры грамадзкіх дысцыплін Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасьля закрыцьця якога ў 2017 годзе наступныя шэсць гадоў працаваў на катэдры беларускай і рускай моваў БДЭУ. Памёр 28 кастрычніка 2023 году[3].
Навуковая спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Пакланіцеся дубу» (1993)
- «Крэпасць на Бярэзіне»(1993)
- «Святло таямнічага вогнішча» (1993)
- «Каму пакланяліся продкі» (1996)
- «За смугою міфа». — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 254 с.
- «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002).
- Міфалогія. Духоўныя вершы — Мн.: Беларуская навука, 2003 (кніга з сэрыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»).
- Зборнікі легенд аб паходжаньні назваў населенных пунктаў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002).
- Адзін з аўтараў гістарычна-дакумэнтальных хронік «Памяць» Бабруйску і Бабруйскага раёну, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998, напісаў артыкулы пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў (2002, 2003).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1089197918 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- 1 2 3 Nenadavec, Aljaksej Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Ушел из жизни Алексей Ненадовец
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына аўтара на «bestiary.us»
- «Летапіс горада на Бярэзіне» сабраў Аляксей Ненадавец // «Вечерний Бобруйск» ад 14.01.2012 г.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьцейскай вобласьці
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Дактары філялягічных навук