Аляксей Брусілаў
Аляксей Брусілаў Алексей Брусилов | ||||||||||||||||
31 сьнежня 1853 — 17 сакавіка 1926 | ||||||||||||||||
Брусілаў у 1917 годзе | ||||||||||||||||
Месца нараджэньня | Тыфліс | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква | |||||||||||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя РСФСР СССР | |||||||||||||||
Гады службы | 1872—1924 | |||||||||||||||
Званьне | генэрал ад кавалерыі, генэрал-ад’ютант | |||||||||||||||
Камандаваў | 8-я армія (28 ліпеня 1914 — 17 сакавіка 1916) Паўднёва-заходні фронт (17 сакавіка 1916 — 22 траўня 1917) Вярхоўны Галоўнакамандуючы Расейскай арміяй (22 траўня — 19 ліпеня 1917) | |||||||||||||||
Бітвы/войны | Расейска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў: | |||||||||||||||
Узнагароды | | |||||||||||||||
Аляксей Аляксеевіч Брусілаў (31 сьнежня 1853, Тыфліс — 17 сакавіка 1926, Масква) — расейскі і савецкі васковец і вайсковы пэдагог, генэрал ад кавалерыі (з 6 сьнежня 1912), генэрал-ад’ютант (з 10 красавіка 1915), галоўны інспэктар кавалерыі РККА (1923).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1872 скончыў Пажаскі корпус. Праходзіў вайсковую службу на Каўказе. Быў удзельнікам расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў.
У 1883 скончыў кавалерыйскую школу ў Санкт-Пецярбургу. У далейшым быў яе выкладчыкам, а ад 1902 — начальнікам гэтай школы.
У 1906—1914 гадах Брусілаў — начальнік 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, камандзір 14-га армейскага корпусуа, памочнік камандзіра Варшаўскага вайсковай акругі, камандзір 12-га армейскага корпусу.
Удзельнік ППершай сусьветнай вайны. Камандаваў 8-й арміяй. З сакавіка 1916 быў галоўнакамандуючым Паўднёва-Заходняга фронту, войскі якога ў траўні — жніўні 1916 году ажыцьцявіла прарыў аўстра-нямецкага фронту. Гэтая ўдалая баявая апэрацыя расейскай арміі ўвайшла ў гісторыю як Брусілоўскі прарыў.
У траўні — ліпені 1917 году Брусілаў займаў пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных сіл Расеі, адстойваў ідэю вядзеньня вайны да пераможнага канца.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Брусілаў ухіліўся ад актыўнай дзейнасьці, жыў у Маскве. Падчас рэвалюцыі быў выпадкова паранены аскепкам снараду, што патрапіў у яго дом падчас баёў паміж чырвонагвардзейцамі і юнкерамі. Вясной — летам 1918 году таемна супрацоўнічаў зь Белым рухам. У жніўні — кастрычніку 1918 году быў пад арыштам на гаўптвахце ў Маскоўскім Крамлі па падазрэньні ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Да вясны 1919 году быў пад хатнім арыштам.
У пачатку польска-савецкай вайны 1920 Брусілаў добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію. З траўня 1920 году ўзначальваў Асаблівую нараду пры галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі Савецкай Рэспублікі, якая выпрацоўвала парады па ўмацаваньню чырвонай арміі. У верасьні 1920 году сумесна з М. Калініным, Леніным, Л. Троцкім і С. Камяневым падпісаў заклік да афіцэраў арміі барона Ўрангеля, каб тыя спынілі Грамадзянскую вайну ў замен на гарантыі амністыі ўсім, хто пяройдзе на савецкі бок[1].
З 1921 году — старшыня камісіі па арганізацыі дапрызыўной кавалерыйскай падрыхтоўкі. У 1923—1924 гадах — інспэктар кавалерыі РСЧА. З 1924 году быў пры Рэўваенсавеце для асабліва значных даручэньняў.
Памёр 17 сакавіка 1926 ад запаленьня лёгкіх. Брусілава пахавалі на Новадзявочых могілках у Маскве[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «К офицерам армии барона Врангеля (воззвание)», Правда, 12 верасьня 1920 году, №202}}
- ^ БРУСИЛОВ Алексей Алексеевич (1853—1926) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксей Брусілаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1853 годзе
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1926 годзе
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія IV ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія III ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 4 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 3 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 2 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры Георгіеўскай зброі
- Кавалеры Георгіеўскай зброі з дыямэнтамі
- Генэралы Расейскай Імпэрыі
- Генэрал-ад’ютанты (Расейская імпэрыя)
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Удзельнікі расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Савецкія вайскаводы