Аляксей Брусілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксей Брусілаў
Алексей Брусилов
31 сьнежня 185317 сакавіка 1926
Brusilov Aleksei in 1917.jpg
Брусілаў у 1917 годзе
Месца нараджэньня Тыфліс
Месца сьмерці Масква
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
РСФСР
СССР
Гады службы 1872—1924
Званьне генэрал ад кавалерыі,
генэрал-ад’ютант
Камандаваў 8-я армія
(28 ліпеня 1914 — 17 сакавіка 1916)
Паўднёва-заходні фронт
(17 сакавіка 1916 — 22 траўня 1917)
Вярхоўны Галоўнакамандуючы Расейскай арміяй
(22 траўня — 19 ліпеня 1917)
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў:

Першая суьсветная вайна:

Польска-савецкая вайна

Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера III ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені
Ордэн Сьвятой Ганны I ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятой Ганны III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Георгіеўская зброя Георгіеўская зброя, упрыгожаная дыямэнтамі
Аляксей Брусілаў у Вікісховішчы

Аляксей Аляксеевіч Брусілаў (31 сьнежня 1853, Тыфліс — 17 сакавіка 1926, Масква) — расейскі і савецкі васковец і вайсковы пэдагог, генэрал ад кавалерыі (з 6 сьнежня 1912), генэрал-ад’ютант (з 10 красавіка 1915), галоўны інспэктар кавалерыі РККА (1923).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1872 скончыў Пажаскі корпус. Праходзіў вайсковую службу на Каўказе. Быў удзельнікам расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў.

У 1883 скончыў кавалерыйскую школу ў Санкт-Пецярбургу. У далейшым быў яе выкладчыкам, а ад 1902 — начальнікам гэтай школы.

У 1906—1914 гадах Брусілаў — начальнік 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, камандзір 14-га армейскага корпусуа, памочнік камандзіра Варшаўскага вайсковай акругі, камандзір 12-га армейскага корпусу.

Удзельнік ППершай сусьветнай вайны. Камандаваў 8-й арміяй. З сакавіка 1916 быў галоўнакамандуючым Паўднёва-Заходняга фронту, войскі якога ў траўні — жніўні 1916 году ажыцьцявіла прарыў аўстра-нямецкага фронту. Гэтая ўдалая баявая апэрацыя расейскай арміі ўвайшла ў гісторыю як Брусілоўскі прарыў.

У траўні — ліпені 1917 году Брусілаў займаў пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных сіл Расеі, адстойваў ідэю вядзеньня вайны да пераможнага канца.

Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Брусілаў ухіліўся ад актыўнай дзейнасьці, жыў у Маскве. Падчас рэвалюцыі быў выпадкова паранены аскепкам снараду, што патрапіў у яго дом падчас баёў паміж чырвонагвардзейцамі і юнкерамі. Вясной — летам 1918 году таемна супрацоўнічаў зь Белым рухам. У жніўні — кастрычніку 1918 году быў пад арыштам на гаўптвахце ў Маскоўскім Крамлі па падазрэньні ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Да вясны 1919 году быў пад хатнім арыштам.

У пачатку польска-савецкай вайны 1920 Брусілаў добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію. З траўня 1920 году ўзначальваў Асаблівую нараду пры галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі Савецкай Рэспублікі, якая выпрацоўвала парады па ўмацаваньню чырвонай арміі. У верасьні 1920 году сумесна з М. Калініным, Леніным, Л. Троцкім і С. Камяневым падпісаў заклік да афіцэраў арміі барона Ўрангеля, каб тыя спынілі Грамадзянскую вайну ў замен на гарантыі амністыі ўсім, хто пяройдзе на савецкі бок[1].

З 1921 году — старшыня камісіі па арганізацыі дапрызыўной кавалерыйскай падрыхтоўкі. У 1923—1924 гадах — інспэктар кавалерыі РСЧА. З 1924 году быў пры Рэўваенсавеце для асабліва значных даручэньняў.

Памёр 17 сакавіка 1926 ад запаленьня лёгкіх. Брусілава пахавалі на Новадзявочых могілках у Маскве[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «К офицерам армии барона Врангеля (воззвание)», Правда, 12 верасьня 1920 году, №202}}
  2. ^ БРУСИЛОВ Алексей Алексеевич (1853—1926)(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксей Брусілаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў