Перайсьці да зьместу

Аляксей Андрэевіч Сьмірноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьмірноў.
Аляксей Андрэевіч Сьмірноў
Дата нараджэньня 17 жніўня 1906(1906-08-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 траўня 1945(1945-05-03) (38 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вайсковец
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Аляксей Андрэевіч Сьмірноў (17 жніўня 1906, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 3 траўня 1945, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР) — савецкі военачальнік, палкоўнік гвардыі (26.10.1944).

Нарадзіўся і вучыўся ў Пецярбургу (далей — Петраград, Ленінград). Працаваў на заводзе №4 станочнікам, практыкантам на табачнай фабрыцы. Паступіў у ваенна-тэарэтычную школу ВПС РСЧА ў 1926 годзе, пераведзены ў 2-ю ваенную школу лётчыкаў імя Асавіяхіма. Пасьля сканчэньня быў камандзіраваны ў 40-ю эскадрыльлю (Ліпецк), дзе працавала сакрэтная савецка-нямецкая авіяшкола. Сумесная дзейнасьць спынілася пасьля прыходу да ўлады Гітлера. У 1929 эксадрыльля камандзіраваная на Далёкі Ўсход, удзельнічала ў зьнішчэньні сунгарыйскай кітайскай флятыліі, кавалерыйскіх частак пад Мішаньфу.

У 1940 годзе полк, дзе служыў Сьмірноў. пераведзены пад Горадню, пасьля ў Рыгу і Панявеж. З пачаткам нямецка-савецкай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Паўночна-Заходнім, Першым Беларускім фронце. За час камандаваньня 566-м штурмавым авіяпалком выканаў 24 баявыя вылеты. На 16-м баявым вылеце быў паранены ў плячо, а самалёт пашкоджаны, але здолеў вярнуцца на аэрадром.

Як найлепшы камандзір палка быў прызначаны намесьнікам камандзіра 311-й штурмавой авіядывізіі. У 1944 годзе пераведзены намесьнікам камандзіра 3-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай Валдайскай дывізіі, пасьля — камандзір (3 гв. шад). Дывізія ўдзельнічала ў баях за Пінск, Ковель, Холм, Люблін, Лодзь, Познань. У красавіку 1945 году 3-я авіядывізія ўдзельнічала ў прарыве Бэрлінскай паласы абароны.

30 красавіка 1945 году трапіў у аўтамабільную катастрофу і 3 траўня пасьля хірургічнай апэрацыі сканаў. Пахаваны ў Пружанах на праваслаўных могілках.

  • Ірына Сядова. «У мірны час і ў час вайны служыў Айчыне». «Раённыя будні» №83 (9832), 24 кастрычніка 2015 г. С. 15