Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі
Выгляд
(Перанакіравана з «Аляксандар Юзэфовіч-Глебіцкі»)
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1742 |
Род | Юзэфовічы-Глябіцкія |
Бацькі | Юры Юзэфовіч-Глябіцкі Кацярына Сцыпіён |
Жонка | княжна Дамініка Масальская |
Дзеці | Ян |
Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі (па-польску: Aleksander Józefowicz-Hlebicki, ? - 1742) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лідзкі (1717) і аршанскі (1723) староста, кашталян менскі з 2 чэрвеня 1740 году.
З роду Юзэфовічаў-Глябіцкіх герба «Ляліва», сын Юрыя, віцебскага падстолія і полацкага войскага, ўладальніка маёнткаў Бікаленічы (Bikolenicze) i Шчучын. Быў жанаты на гарадзенскай старасьцічанке княжне Дамініке Масальскай. Меў сына Яна, які быў аршанскім старостай у 1746 годзе і паслом на сойм у 1764 годзе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.