Абмеркаваньне:Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі
Выгляд
У ЭВКЛ, т. 2 (артыкул «Менскае ваяводства») асоба значыцца як «А. Глябіцкі-Юзефовіч». На жаль, недапрацовак у выданьні вельмі багата, таму цалкам імаверна, што В. Насевіч памыліўся. У кожным разе было б няблага неяк абгрунтаваць нашую форму прозьвішча. --Казімер Ляхновіч 00:19, 9 чэрвеня 2011 (EEST)
- Калі аўтарытэтная крыніца падае слушны варыянт, то я за перанос адпаведна зь ёю. Магчыма Насевіч і памыляўся, але гэта ўжо не наш клопат :) --Jauhienij 00:25, 9 чэрвеня 2011 (EEST)
- Гэта вядома (пры адсутнасьці іншых АК), але ў мяне маецца вялікі сумнеў датычна слушнасьці Юзефовіча. Прозьвішча з усяго відаць ўтварылася ад імя Юзэф і пагатоў па-польску яно вымаўляецца менавіта праз э. І тут ужо ўзьнікае пытаньне правапіснае. --Казімер Ляхновіч 00:32, 9 чэрвеня 2011 (EEST)
- Так, вядома, літара «е» тут памылковая. Я меў на ўвазе разьмеркаваньне націскаў і адпаведнае напісаньня о/а е/я ў прозьвішчы. --Jauhienij 00:36, 9 чэрвеня 2011 (EEST)
- Юзэфовічы пайшлі ад жыда-неафіта, як, напрыклад, і Абрамовічы. Нельга ж сказаць Абрамавіч, а чаму ж можна Юзэфавіч?. Прыдомак Глебіцкі - ад паселішча Глебішкі, думаю назва ўтворана ад глебы. --Smal 16:09, 10 чэрвеня 2011 (EEST)