Аляксандар Французаў
| Аляксандар Французаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 67 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Койданаў (у арэндзе з клюбу «Лякаматыў Масква») | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2023 | БАТЭ | 10 (1) |
| 2023—2024 | Чартанава[d] | 30 (10) |
| 2025 | Арсэнал Койданаў | 13 (4) |
| 2025— | Лякаматыў Масква | |
| 2025— | → Арсэнал Койданаў | 11 (2) |
| Зборныя | ||
| 2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2024— | Беларусь (да 21) | 3 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Уладзімеравіч Францу́заў (нар. 19 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пачынаў займацца футболам у полацкай ДЮСШ, а юнаком далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 году пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0).
У чэрвені 2023 года быў адпраўлены ў дубль за адмову падоўжыць кантракт з клюбам[3], а ў верасьні 2023 году пакінуў БАТЭ і стаў трэнавацца з расейскім «Чартанавым», зь якім неўзабаве склаў пагадненьне[4]. На пачатку 2025 году прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу», адзначыўшы, што варыянтаў разьвіцьця кар’еры ў Расеі яму бракавала[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в г д Aleksandr Frantsuzov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://fcbate.by/team/duplicate/65
- ^ Пресс-служба БАТЭ объяснила перевод Французова в дубль (рас.)
- ^ Экс-нападающий БАТЭ подписал контракт с клубом российского Д3 (рас.)
- ^ Александр Французов поделился мнением о том, почему решил перейти в «Арсенал (рас.). Белорусский футбол (2025-02-10). Праверана 2025-03-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball