Аляксандар Прылуцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Vera.tetrix (гутаркі | унёсак) у 23:13, 18 лістапада 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Аляксандар Прылуцкі (па-польску: Aleksander Pryłucki; 27 студзеня 1910, Чанстахова, Польшча — 1 кастрычніка 1993, Санак, Падкарпацкае ваяводзтва, Польшча) — каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Выхоўваўся ў Княскім Ортэлі. У 1925 там выкладаў ксёндз Базыль Грынык, які накіраваў яго навучацца ў гімназіі рэдэмптарыстаў у Збаісках, пасьля ў гімназіі ў Драгічыне. У 1929 паступіў у грэка-каталіцкую сэмінарыю ў Перамышлі. У 1930 стаў сэмінарыстам Папскай духоўнай сэмінарыі ў Дубне. 17 красавіка 1934 скончыў сэмінарыю й быў высьвечаны на сьвятара. Працаваў у парафіях Седлецкае дыяцэзіі. 22 жніўня 1940 стаў парахам нэаўніяцкай парафіі ў Кастамлотах. У 1944, нягледзячы на "Апэрацыю Вісла", у выніку якой многія яго парафіяне былі вывезены, працягваў душпастырскую дзейнасьць. Калі ў 1947 ардынарый Седлецкай дыяцэзіі прапанаваў перавесьці парафію ў лацінскі абрад, працягваў служыць ва ўсходнім абрадзе. 1 верасьня 1969 сышоў з пасады параха на адпачынак.

Папярэднік
Яўген Ражыцкі
Парах нэаўніяцкай парафіі ў Кастамлотах
1940-1969
Наступнік
Роман Пентка