Аляксандар Пашукевіч
Выгляд
Аляксандр Рыгоравіч Пашукевіч (1 чэрвеня 1957, в. Котчына Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1958 г. пераехаў жыць у Негарэлае Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. У 1987 г. закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт станковага жывапісу. З 1974 г. працаваў слюсарам-інструмэнтальшчыкам на Менскім заводзе шасьцерань, рэгулярна наведваў ізастудыю Палаца культуры трактарнага завода. З 1978 г. па 1980 г. працаваў мастаком-афарміцелем на станцыі Менск-Пасажырскі, з 1980 г. па 1981 г. мастаком-афарміцелем у кінатэатры «Кіеў» у Менску. З 1983 г. удзельнічае ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх выстаўках. У 1987 г. арганізаваў ізастудыю ў пас. Энэргетыкаў Койданаўскага раёну Менскай вобласьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |